Адгадай, чый галасок?
Апiсанне гульнi.
Дзецi утвараюць круг. адзiн з удзельнiкау гульнi становiцца у яго цэнтр, закрывае вочы. Дзецi гавораць:
- Сталi у круг, i - раз, два, тры! -
Павярнулiся, сябры!
На апошнiя словы усе паварочваюцца вакол сябе i працягваюць:
- А як скажам . . .
Гаворыць той, на каго паказау выхавальнiк:
- Скок, скок, скок!
Гавораць усе дзецi:
- Адгадай, чый галасок?
Дзiця, якое стаiць у цэнтры, павiнна паказаць на таго, хто сказау словы: "Скок, скок, скок!". Той, каго пазналi, iдзе на сярэдзiну круга i расказвае аб сабе: як яго завуць, чым ён любiць займацца, якiя любiмыя цацкi ён мае i г.д.
Бярозка
Задачы: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамi песнi; фармiраваць пачуццё калектывiзму.
Апiсанне гульнi.
З лiку тых, хто гуляе, выбiраецца дзяучынка-бярозка.
Дзецi ходзяць па кругу, паклаушы хустачку на плячо, i спяваюць:
Бярозка белая,
Макаука зялёная,
Летам махнаценькая,
Зiмой сукаваценькая,
Дзе яна стаiць, там i шумiць.
Дзяучынка-бярозка, што стаiць у крузе, пад песню забiрае ва усiх хустачкi, падымае iх над галавой. Усе спяваюць, а бярозка iмiтуе рухi (шамацiць, махае над галавой хустачкамi):
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая.
Сярод поля стаiць,
Лiсточкамi шумiць,
Грымiць, гудзiць,
Залатым вяночкам звiнiць.
Пад наступныя словы бырозка абыходзiць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку:
А восенню каранi у бярозы засынаюць,
Лiсточкi ападаюць!
Правiлы гульнi: хустачкi павiнны ляжаць свабодна, каб дзяучынка-бярозка змагла лёгка iх узяць.
Вожык i мышы
Задачы: развiваць хуткасць бегу, спрыт, вынослiвасць, рашучасць.
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы выбiраецца вожык i 6-7 мышэй. Астатнiя становяцца у круг, вожык - у цэнтры. Па сiгналу дзецiiдуць управа, вожык - улева. Дзецi дзкламуюць:
Бяжыць вожык: тупу - туп!
Сам калючы, востры зуб!
Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Пасля гэтых слоу усе спыняюцца. Да вожыка падыходзiць адзiн з удзельнiкау:
Вожык ножкамi туп-туп!
Вожык вочкамi луп-луп!
Навакол пануе цiш,
Вожык чуе у лiсцях мыш.
Вожык асцярожна ходзiць, прыслухоуваецца. Мышы у гэты час бегаюць за кругам. Дзецi гавораць:
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Ты лавi сабе мышэй,
Не чапай другiх дзяцей!
Мышы забягаюць у круг, вожык iх ловiць. Той, каго злавiлi, прысядае. Калi 3-4 мышкi злоулены, гульня заканчваецца.
Правiлы гульнi:
злоуленай лiчыцца тая мышка, да якой вожык дакранууся рукой.
Грушка
Задачы: удасканальваць навыкi бегу з ухiленнем, уменне хутка арыентавацца у наваколлi.
Апiсанне гульнi.
Дзецi утвараюць круг, у сярэдзiне якога знаходзiцца дзяучынка цi хлопчык. Гэта i ёсць "груша". Дзецiiдуць у карагодзе вакол крушы i спяваюць:
Мы пасадзiм грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасцi ты, грушка,
Вось такой вышынi,
Распусцiся, грушка,
Вось такой шырынi.
Расцi, расцi, грушка,
Ды у добры час.
Патанцуй, Марылька,
Паскачы для нас.
А ужо наша грушка
Распусцiлася,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весялiць будзем.
I з нашай Марылькай
Скакаць будзем.
На апошнiя словы дзецi падыходзяць да грушы i выконваюць разам з ёй танцавальныя рухi.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны выконваць танцавальныя рухi, узгадняючы iх са словамi песнi.
Заiнька
Апiсанне гульнi.
Дзецi бяруцца за рукi, утвараюць круг. У сярэдзiне - заiнька. Усе спяваюць.
Заiнька да бялюсенькi!
Заiнька да шарусенькi!
Праскачы, зайка, у дзiрачку
Ды не пабi сабе спiначку.
На гэтыя словы зайчык iмкнецца выскачыць з круга, але дзецi не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькi ён наблiжаецца да каго-небудзь з iх.
Пасля гэтага дзецi спяваюць далей:
Заiнька, павярнiся,
Шэранькi, павярнiся!
Топнi ножкай, паскачы
Ды у далонi запляшчы.
Пры заканчэннi песнi усе павiнны запляскаць у далонi. Гэтым момантам карыстаецца зайчык: ён хапае каго-небуздь з дзяцей i хутка становiцца на яго месца. Той, хто застауся без месца, павiнен выконваць ролю зайчыка.
Правiлы гульнi:
пры наблiжэннi зайчыка дзецi павiнны хутка узяцца за рукi; калi яны не паспеюць зрабiць гэтага, той, да каго дакранууся зайчык, займае яго месца.
Надзейка
Задачы: практыкаваць ва уменнi узгадняць рухi са словамi песнi; развiваць пачуццё сяброуства; выхоуваць калектывiзм.
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы выбiраецца Надзейка. Астатнiя становяцца у круг i загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна усiм нам пакажы,
Як бабулькi скачуць.
Надзейка выконвае танцавальныя рухii адказвае:
Вось так, вось так -
Так бабулькi скачуць!
Дзецi загадваюць далей:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна усiм нам пакажы,
Як сяброукi скачуць.
Надзейка танцуе i адказвае:
Вось так, вось так -
Так сяброукi скачуць!
Дзецi працягваюць:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна усiм нам пакажы,
Як козлiкi скачуць.
Надзейка адказвае:
Вось так, вось так -
Так козлiкi скачуць!
Потым яна запрашае скакаць усiх дзяцей разам з ёю.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны дакладна выконваць дзеяннi, якiя паказвае Надзейка.
Агароднiк
Апiсанне гульнi.
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднiнай: бураком, кропам, салатай … I становiцца у круг. адзiн з дзяцей выбiраецца агароднiкам. Ён выходзiць на сярэдзiну круга i стукае чым-небудзь аб зямлю. Дзецi пытаюцца у яго:
- Хто там?
- Агароднiк!
- За чым прыйшоу?
- За рэпай!
Пасля такога адказу усе вядуць карагод, прыгаворваючы:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзiне тоустая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе нi падыдзе,
Усялякi за вiхор возьме.
Агароднiк павiнен адгадаць, хто з дзяцей назвауся рэпай. Калi ён адгадае правiльна, рэпа уцякае. Iнакш агароднiк зловiць яе i павядзе у свой агарод.
Правiлы гульнi:
агароднiк адгадваць можа тры разы; калi ж не адгадае, агароднiка мяняюць.
Замарожаныя
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы:
Дзед Мароз, Дед Мароз
Бабу снежную прынёс.
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
дзецi выбiраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца па пляцоуцы. Дзед Мароз бяжыць за iмiiiмкнецца дакрануцца да аднаго з iх рукой - "замарозiць" яго. Замарожаны павiнен спынiцца i расставiць рукi у бакi.
Гульня заканчваецца, калi будуць замарожаны усе дзецi.
Затым выбiраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню спачатку.
Вузельчык
Задачы: развiваць узгодненнасць рухау; выхоуваць пачуццё калектывiзму.
Апiсанне гульнi.
Два удзельнiкi трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты у выглядзе вялiкага iголкавага вушка. Астатнiя удзельнiкi становяцца у рад, бяруцца за рукii, рухаючыся уздоуж пляцоукi, спяваюць:
Iголка - шныралка
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзiла.
Тонкая ды доугая,
Аднавухая ды вострая,
А я тычу - патычу:
У носiк стальны,
У хвосцiк iльняны!
Дзецi праходзяць у вароты, iмiтуючы нiтку, якую зацягваюць у iголку. Апошнi у радзе зацягвае узельчык - паясамi скручвае дзяцей, якiя утвараюць вароты, i вядзе iх за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцiк нiцяны
Цягну за сабой.
Праз палатно
Ён праходзiць,
Канец сабе
Знаходзiць…
Правiлы гульнi:
дзецi, якiя утвараюць вароты, павiнны стаяць адзiн ад аднаго на адлегласцi нацягнутага памiж iмi пояса (1 м); апошнiiгрок, якi зацягвае вузельчык, не павiнен хутка рухацца, каб не павалiць зацягнутых паясамi дзяцей.
Вяроука - змейка
Задачы: развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт, каардынацыю рухау.
Апiсанне гульнi.
На зямлi рысуюць вялiкi круг, вакол якога садзяцца усе дзецi. За кругам ходзiць водзячы. Нечаканна ён кiдае на сярэдзiну круга вяроуку-змейку. Усе бягуць, iмкнуцца як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопiць, выбывае з гульнi.
Правiлы гульнi:
нельга штурхаць iншых, iмкнучыся стаць на вяроуку; водзячы, кiдаючы змейку у круг, паступова робiць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькi адзiн удзельнiк, якii становiцца водзячым.
Маучанка
Задачы: развiваць уменне валодаць сабой; выхоуваць вытрымку.
Апiсанне гульнi.
Дзецi прыгаворваюць:
Пярвенчыкi, чарвенчыкi,
Зазвiнелi бубенчыкi
Па свежай расе,
Па чужой паласе.
Там кубкi, арэшкi,
Цукеркi, мядок…
Маучок!
На апошняе слова усе павiнны замаучаць. Калi хто-небудзь не вытрымае, засмяецца цi вымавiць хоць слова, ён плацiць "штраф". Напрыклад, яму загадваюць праскакаць на адной назе да адзначаннага месца, некалькi разоу прысесцi, праспяваць, загадаць усiм загадку.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны маучаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правiлы, але не больш адной мiнуты.
Гаспадыня i кот
Задачы: практыкаваць у бегу з лоуляй i ухiленнем; развiваць спрыт, вынослiвасць.
Апiсанне гульнi.
Дзецi па лiчылцы выбiраюць мацi, дачку i ката. Усе астатнiя - збаночкi.
Мацi гаворыць:
- Вось там, каля бярозы, будзе склеп. А вось тут - наш дом. Iдзiце, усе збаночкi, у дом!
Збаночкi прыйшлii спынiлiся. Мацi гаворыць:
Дапамажы мне, дачушка, збаночкi у склеп аднесцi!
Мацi бярэ двух дзяцей за рукi, дачка так сама бярэ двух дзяцей за рукi, i усе iдуць ад дому да склепа - гэта яны збаночкi нясуць. Так i ходзяць мацi з дачкой, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкi. У склепе збаночкi стаяць або сядзяць на кукiшках.
- Ну, дачка,- гаворыць мацi,- я на работу пайду, а ты дома сядзi ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкi не перакулiу.
Сказала i адышла у бок. Дачцэ сумна адной сядзець. Пайшла Яна да сябровак. А кату толькi гэта i трэба. Азiрнууся у адзiн бок, у другii пайшоу да склепа. Пачау збаночкi перакульваць. Кране лапкай i кажа:
- У гэтым - смятанка! У гэтым - тварог! У гэтым - кiслае малако! У гэтым - масла!
Вярнулiся мацii дачка i пачалi лавiць ката. Ды дзе там - не даецца кот у рукi. Тады падымаюцца усе збаночкii пачынаюць лавiць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:
- Не выкруцiшся, кот!
- Пападзешся, кот!
- Давайце яго, свавольнiка, сеткаю лавiць! - гаворыць мацi.
Хутка усе бяруцца за рукi - атрымлiваецца сетка. Пачалi ката сеткаю лавiць. Ён туды, ён сюды - ды не змог на гэты раз уцячы: трапiу у сетку. Пачау прасiцца:
- Адпусцiце мяне! Не буду перакульваць збаночкi!
Стау круг шырэй. Усе гавораць кату:
- Патанцуй, паскачы, тады адпусцiм!
Кот танцуе. Усе бачаць: змарыуся кот. Разнялi сетку:
- Выходзь, кот! Выходзь i памятай:
Першы раз даруецца,
Другi - забараняецца.
I разбеглiся усе хто куды.
Правiлы гульнi:
дзецi-збаночкi пачынаюць лавiць ката толькi тады, калiiх аб гэтым просiць мацi; кот лiчыцца слоуленным, калi дзецi сашчэпяць рукi вакол яго.
Сонца i месяц
Апiсанне гульнi.
З лiку тых, хто гуляе, дзецi выбiраюць двух важакоу, якiя будуць варотамi. Выбранныя павiнны адысцi у бок i цiхенька, каб iншыя iх не пачулi, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i месяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да iх падыходу усе удзельнiкi гульнi павiнны выстраiцца цугам: першы бярэцца рукамi у бакi, астатнiя кладуць рукi на плечы тых, хто стаiць наперадзе.
Сонца i месяц бяруцца за рукi, высока падымаюць iхi - атрымлiваюцца вароты. Дзецi адзiн за адным iдуць да варотау i з песняй праходзяць праз iх:
Горкай, горкай, горачкай
Iшоу малы Ягорачка,
Ваукоу не баяуся,
Страхау не пужауся.
Горкай, горкай, горачкай
Iшоу малы Ягорачка.
Iшоу ён лугам,
Вёу дзяцей кругам.
Сонца i месяц прапускаюць усiх дзяцей, а у апошняга цiхенька пытаюцца:
- Да каго хочаш: да сонца цi да месяца?
Дзiця цiхенька адказвае, да каго яно хоча пайсцi. Тады сонца цi месяц кажа:
- Iдзi да мяне.
I апошнi у чарзе становiцца у бок таго, каго ён выбрау. Так дзецi праходзяць праз вароты многа разоу.
Пасля таго, як усе дзецi пяройдуць да сонца або да месяца, пачынаюць падлiчваць, да каго перайшло больш iгракоу - да сонца цi да месяца. Калi у сонца больш дзяцей, яны усе, разам з сонцам, гавораць:
- Сонца грэе, да ягог усе iдуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.
А калi у месяца, то яны гавораць:
- Сонца пячэ i палiць, да яго не хочуць iсцi. Месяц ясны ноччу свецiць, да яго усе iдуць.
Пасля гэтага дзецi-"сонцы" утвараюць вялiкi круг i загадваюць заданнi дзецям-"месяцам", i наадварот.
Заданнi могуць быць самыя розныя: назваць птушак роднага краю, дрэвы, гароднiну i г.д., адгадаць загадкi, праспяваць песеньку, выканаць танец.
У зайца
Задачы:
удасканальваць уменне хутка арыентавацца у наваколлi; развiваць смеласць.
Апiсанне гульнi.
Вызначаецца месца, за межы якога нельга забягаць.
Па лiчылцы выбiраецца тхор. Астатнiя дзецi - зайцы. Яны становяцца у цесны круг, Тхор - у цэнтры. Ён паказвае на кожнае дзiця i гаворыць:
Мурашка - букашка,
Сонца - месяц.
Потым пытаецца у таго, на кiм спынiуся:
- Дзе ты быу?
Дзiця адказвае:
- У балоце.
- Што рабiу?
- Траву жау.
- Дзе падзеу?
- Пад калодай.
- Хто украу?
- Заяц.
- Хто злавiу?
- Тхор!
На апошняе слова усе разбягаюцца. Галоуная задача Тхора - злавiць усiх зайцоу у межах адзначанай пляцоуцы.
Правiлы гульнi:
зайцы не павiнны выбягаць за межы адзначанай пляцоукi.
Фiгуры
Задача:
удасканальваць навыкi бегу, хуткасць рэакцыi на сiгнал; развiваць вынослiвасць.
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы выбiраецца Мацii Воук.
Пасля слоу Мацi: "На месцы, фiгура, замры!"- iгракi замiраюць у любой позе. Воук выбiрае фiгуру, якая яму падабаецца, вядзе яе да Мацii пытаецца:
- Колькi яна каштуе?
Мацi гаворыць:
- Два рублi.
Воук два разы пляскае па далонi Мацi; фiгура у гэты час уцякае. Воук яе ловiць. Калi зловiць, то гэтае дзiця становiцца Вауком.
Правiлы гульнi:
Воук ловiць фiгуру толькi тады, калi "выплацiць" за яе грошы.
Хворы верабей
Задачы: фармiраваць навыкi спрытнага бегу, уменне дзейнiчаць па сiгналу; выхоуваць адмоуныя адносiны да несумленных учынкау.
Апiсанне гульнi.
Дзецi бяруць сабе назвы птушак: Верабей, сава, сiнiца, кулiк iiнш. Дзiця, якое iмiтуе вераб'я, кладзецца i робiць выгляд, што хворае. Каля вераб'я увiхаецца сава. Да савы падыходзiць сiнiца i пытаецца:
- Цi дома верабей?
- Дома.
- Што ён робiць?
- Хворы ляжыць.
- Што яму балiць?
- Плечыкi.
- Схадзi, сава, у агарод, сарвi трауку-грэчку, папар яму плечыкi.
- Парыла, сiнiчка, парыла, сястрычка. Яго пара не бяры, толькi гарачкi прыдае.
Сiнiчка адыходзiць, а да савы падыходзяць усе птушкii пытаюцца:
- Цi дома верабей?
- Дома.
- Што ён робiць?
- Па двары скача, крошкi збiрае, дадому не iдзе, каноплi крадзе.
Пачуушы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзецi-"птушкi" гоняцца за iм, стараючыся злавiць.
Правiлы гульнi:
верабей можа схавацца толькi у доме савы.
Шэры кот
Задача:
удасканальваць навыкi хадзьбы i бегу у калоне; выхоуваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыi.
Апiсанне гульнi.
Дзецi выбiраюць ката па лiчылцы:
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылi:
Не чытаць, не пiсаць,
А за мышкамi скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоуцы. Памiж Катом i мышамiiдзе размова:
- Мышы у стозе?
- Ёсць!
- Баяцца Ката?
- Не!
- А я, Катафей, разганю усiх мышей!
Мышы разбыгаюцца, Кот iх ловiць.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны знаходзiцца у калоне да слоу: "Разганю усiх мышэй!"; вымауляць тэкст трэба дакладна, зразумела.
А мы проса сеялi
Задачы: удасканальваць навыкiперамяшчэння шарэнгай; выхоуваць пачуццё калектывiзму, сяброускiя адносiны дзяцей памiж сабой.
Апiсанне гульнi.
Дзецi, узяушыся за рукi, стаяць дзвюма шарэнгамi, тварам адзiн да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкi, у другой, насупраць,- дзяучынкi.
Хлопчыкi шарэнгай падыходзяць да дзяучынак i спяваюць:
- А мы проса сеялi, сеялi! - i вяртаюцца на сваё месца.
Дзяучынкi паутараюць гэтыя ж рухi, так сама спяваючы:
- А мы проса вытапчам, вытапчам!
Хлопчыкi iдуць i спяваюць:
- Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць?
- А мы коней выпусцiм, выпусцiм!
- А мы коней пераймём, пераймём!
- Ды чым жа вам пераняць, пераняць?
- А шауковым повадам, повадам!
- А мы коней выкупiм, выкупiм!
- Ды чым жа вам выкупiць, выкупiць?
- А мы дадзiм сто рублёу, сто рублёу!
- Не трэба нам тысячы, тысячы!
- А мы дадзiм дзеучыну, дзеучыну!
Дзяучаткiiдуць да хлопчыкау, вяртаюцца назад, пакiдаючы адну дзяучынку.
- А вось гэта трэба нам, трэба нам!
Хлопчыкi падыходзяць да дзяучынкi, становяцца кругам. Дзяучынка танцуе, а хлопчыкi пляскаюць у далонi.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны рухацца роунай шарэнгай; у той час, калiiдуць i спяваюць хлопчыкi, дзяучынкi стаяць на месцы, i наадварот.
"А з табою будзе пяць"
Апiсанне гульнi.
Вядучы дзелiць удзельнiкау на чацвёркi. Кожная з чацвёрак вызначае цiхенька, хто кiм або чым назавецца i якое абагульняючае слова iм патрабаваць ад пятага. Хто гэты пяты? Вядучы адлiчвае чацвёркi да таго моманту, пакуль удзельнiкау не застанецца столькi, колькi адышло у бок чацвёрак. Тады можна пачынаць гульню.
Адна з чацвёрак падыходзiць да нялiчаных (iх колькасць можа быць большай, але не меньшай за колькасць чацвёрак) i знаёмiцца:
- Я - лiса.
- Я - воук.
- Я - заяц.
- Я - вожык.
Той з нялiчаных, хто першы скажа: "Я - лясны звер",- будзе пятым.
Блiн гарыць
Задача:
развiваць у дзяцей хуткасць рэакцыi, смеласць, спрыт; выхоуваць пачуццё калектывiзму, сумленнасць.
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы вiбiраецца лавец.
На зямлi чэрцяць круг, у якi становяцца дзецi. Лавец, стаушы спiной да круга на адлегласцi 1,5 м, гаворыць:
- Блiн гарыць!
Усе выбягаюць з круга, Але адразу iмкнуцца забегчы у яго зноу. Лавец у гэты час iмкнецца заплямiць каго-небудзь з дзяцей. Дзiця, якое заплямiлi, становiцца лауцом. Гульня працягваецца.
Правiлы гульнi:
лавец павiнен плямiць толькi тых дзяцей, якiя знаходзяцца па-за кругам.
Гарлачык
Задачы: практыкаваць дзяцей у бегу, ва уменнi дзейнiчаць па сiгналу, хутка арыентавацца у наваколлi; развiваць увагу.
Апiсанне гульнi.
Дзецi сядзяць у Крузе на кукiшках. Гэта - гарлачыкi. Па кругу ходзiць пакупнiк. Спынiушыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
- Колькi каштуе гарлачык?
Дзiця адказвае:
- За гарлачык гэты дай нам зусiм крышку:
Каб нiколi не балець - маннай кашы лыжку.
Потым дзiця - гарлачык паднiмаецца i бяжыць па кругу у адным напрамку, а пакупнiк - у другiм, яму насустрач. Кожны iмкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазнiцца, становiцца пакупнiком.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны бегчы па кругу у розных напрамках толькi пасля слоу: "Маннай кашы лыжку"; кожны iмкнецца заняць свабоднае месца.
Казiны рог
Задачы: практыкаваць ва уменнi адбiваць драуляны шар, не прапускаючы яго цераз рысу-мяжу; развiваць хуткасць рэакцыi, увагу, спрыт.
Апiсанне гульнi.
Дзе каманды дзяцей знаходзяцца на пэунай адлегласцi адна ад адной. У кожнага у руках палка. Адна з каманд коцiць драуляны шар у бок процiлеглай каманды; тыя адбiваюць яго назад цi ловяць на сваёй мяжы-рысе i вяртаюць першай камандзе.
Калi шар пераляцiць цераз мяжу-рысу, каманда, што ахоувае яе, адыходзiць да таго месца, куды закацiуся шар. Тады пра яе гавораць:
- Загналi у казiны рог!
Каманда - пераможца атрымлiвае ацэнку, i гульня працягваецца.
Правiлы гульнi:
шар дазваляецца толькi кацiць.
Iванка
Задачы: развiваць трапнасць i дакладнасць рухау, хуткасць рэакцыi; фармiраваць пачуццё адказнасцi.
Апiсанне гульнi.
На зямлi рысуюць круг дыяметрам 5-6 м - гэта лес; у сярэдзiне круга квадрат - дом лесавiка. У квадрат змяшчаюць Iванку (ляльку, мячык, кубiк) i выбiраюць лесавiка. Астатнiя iгракi - лебедзi.
Лебедзi, залятаючы у лес, спрабуюць забраць Iванку, а лесавiк - злавiць лебедзя рукой або дакрануцца да яго галiнкай. Лебедзь, якому удасца вынесцi з лесу Iванку, становiцца лесавiком, i гульня пачынаецца спачатку. Злоулены лебедзь выбывае з гульнi.
Правiлы гульнi:
лесавiк не мае права выходзiць з лесу i увесь час стаяць каля дома, а лебедзь, схапiушы Iванку, - перадаваць яго iншым.
Лыка
Задача: практыкаваць ва уменнi пераадольваць перашкоды, пераступаючы цi пераскокваючы цераз яе; выхоуваць смеласць, спрыт.
Апiсанне гульнi.
Двое дзяцей-лауцоу садзяцца на зямлю i упiраюцца ступнямi ног адзiн у аднаго. Астатнiя дзецi павiнны прайсцi, пераступаючы цераз iх ногi. У кожнага дзiцяцi лауцы пытаюцца:
- Куды iдзеш?
- Па лыка.
- Ну, iдзi.
Пасля таго, як усе дзецi пройдуць "па лыка", яны павiнны вярнуцца назад - прабегчы памiж лауцамi, якiя сядзяць на кукiшках. Лауцы ловяць прабягаючых дзяцей, не зыходзячы з месца. Злоуленыя дзецi выходзяць з гульнi.
Правiлы гульнi:
лауцы павiнны паспець заплямiць прабягаючых памiж iмi дзяцей.
Iванка i Марылька
Задачы: развiваць узгодненнасць рухау; выхоуваць пачуццё калектывiзму.
Апiсанне гульнi.
З лiку удзельнiкау гульнi выбiраюць дзяучынку Марыльку (Купалiнку, Васiлiнку). Яна з хустачкай у руцэ становiцца у сярэдзiну круга. Дзецi, узяушыся за рукi, iдуць па кругу, спяваюць:
А дзе той Iванка?
А дзе той Iванка?
А дзе той Iванка,
Што устае спазаранку?
Ён спрытны, працавiты,
Танцуе, пяе i у вучобе не адстае.
Iванка, выбяжы, свой спрыт пакажы!
Дзяучынка Марылька ходзiць па кругу, шукае Iванку. Пасля таго, як дзецi закончылi спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка i запрашае яго выйсцi у круг. Хлопчык Iванка со словамi: "Гоп-гоп-гоп!"- выбягае на сярэдзiну круга, прыгаворваючы:
Як тупну нагой
Ды прытупну другой,
(тупае нагамi)
Кругам пакружуся
(кружыцца),
Усiм людзям пакажуся!
(выконвае танцавальныя рухi)
Марылька танцуе вакол Iванкii махае хустачкай. Дзецi дружна пляскаюць у далонii прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Iванка,
Хоць да ранку,
Толькi Марыльку
З сабой забяры.
Iванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на сваё месца у крузе. На ролю Марылькi выбiраецца другая дзяучынка, i гульня працягваецца.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны выконваць танцавальныя рухi, узгадняючы iх са словамi песнi.
Каршун
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы дзецi выбiраюць каршуна i квахтуху. Усе астатнiя удзельнiкi - кураняты. Каршун iдзе на саамы канец пляцоукi - там будзе яго дом i агарод. Квахтуха з куранятимiiдзе на другi канец пляцоукi - там будзе iх хата. Каршун шые мяшочак. Квахтуха гаворыць куранятам:
- Дзеткi, паглядзiце, што там каршун робiць?
- Мяшочак шые,- адказваюць кураняты.
- Пойдзем да яго, спытаемся, нашто гэта ён мяшочак шые.
Падыходзяць да каршуна. Квахтуха пытаецца:
- Каршун, навошта ты мяшочак шыеш?
- Тваiх дзетак лавiць.
- За што, чаму?
- Каб у мой агарод не лазiлi!
- А што яны у тваiм агародзе рабiлi?
- Твае дзеткi гарох падзяублi.
Капусту паламалi.
Рэпку павыдзiралi.
Усе мае градкi патапталi.
Каршун ускоквае, махае рукамi, кiдаецца на куранят. Квахтуха не падпускае каршуна да куранят. Яна выстауляе рукi уперад, адганяе яго, крычыць:
- Кыш! Кыш! Кыш!
Злоуленных куранят каршун адводзiць да сябе у дом. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль каршун не зловiць 6-7 куранят. Тады квахтуха з астатнiмi куранятамiiдзе да каршуна:
- Каршун, адпусцi маiх дзетак!
- А не будуць яны зноу у мой агарод лазiць - гарох дзяубцi, капусту ламаць, рэпку выдзiраць, градкi таптаць?
- Больш не будуць!
- Калi не будуць, тады адпушчу. Толькi няхай гэтае кураня мне кашулю пашые.
Кураня паказвае, як шы.ць кашулю: кроiць, уцягвае нiтку у iголку, шые; аддае кашулю каршуну. Такiм чынам каршун прыдумвае работу для кожнага кураняцi. Затым адпускае iх.
Каноплi
Задачы: выпрацоуваць навыкi хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы працiунiка; фармiраваць вытрымку.
Апiсанне гульнi.
Удзельнiкi гульнi выбiраюць гаспадара або гаспадыню. Затым тановяцца у адну шарэнгу, узяушыся за рукi. Гаспадар праходзiць уздоуж шарэнгi, спыняецца каля каго-небудзь i гаворыць:
- Прызодзь да мяне каноплi палоць!
Той адказвае:
- Не хачу!
- А кашу есцi?
- Хоць зараз!
- Ах ты гультай! - усклiквае гаспадар i бяжыць у любы канец шарэнгi.
"Гультай" таксама бяжыць туды, але за спiнамi таварышау. Хто з iх першым дакранецца да рукi апошняга у шарэнзе, той i становiцца з iм побач, а той, хто застауся, займае месца гаспадара.
Правiлы гульнi:
гаспадар мае права рабiць падманлiвыя крокii толькi пасля гэтага бегчы у якi-небудзь бок; пакуль гаспадар не пабяжыць, "гультай" не мае права кранацца з месца.
Лянок
Апiсанне гульнi.
З лiку тых, хто гуляе, выбiраецца бабуля. Астатнiя становяцца у круг i пытаюцца:
- Што, бабуля, ты нам прасцi дасi?
Бабуля выходзiць у цэнтр круга i адказвае:
- Старым бабулькам воуны пасмачку,
А прыгожым маладзiчкам белы лянок!
Пасля гэтага дзецi разам з бабуляй пачынаюць спяваць, iмiтуючы дзеяннi, пра якiя гаворыцца у песнi:
А мы сеялi, сеялi лянок,
Белы, слауны кужалёк!
Урадзiся, наш лянок!
Урадзiся, кужалёк!
Мы лянок iрвалi, жалi,
Абразалi, у полi слалi,
Урадзiуся, лянок,
Белы, слауны кужалёк!
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны дакладна выконваць дзеяннi, якiя паказвае бабуля.
Макi - маковачкi
Задачы: пазнаёмiць дзяцей з рухамi, якiя паказваюць працоуную дзейнасць людзей; выхоуваць працавiтасць.
Апiсанне гульнi.
Дзецi становяцца у круг. па лiчылцы выбiраюць гаспадара, якi заходзiць у сярэдзiну круга.
Карагод спявае песню:
А на гары мак, мак,
На далiне так, так.
Макi-макi, маковачкi,
Залатыя галовачкi.
Праспявалi песню, спынiлiся i пытаюцца у гаспадара:
- Цi паспеу мак?
Гаспадар робiць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:
- Не паспеу. Толькi зямлю пад мак узворваю.
Карагод iзноу iдзе пад песню:
Ой, на гары мак, мак,
На далiне так, так.
Макi-макi, маковачкi,
Залатыя галовачкi.
Праспявалii спянiлiся, пытаюцца:
- Цi папеу мак?
Гаспадар робiць выгляд, штос ее мак, i адказвае:
- Толькi сею!
Абяшоу карагод яго з песняй i пытаецца зноу:
- Цi узышоу мак?
Гаспадар адказвае:
- Толькi што узышоу - вось такi! - паказвае рукой, якi вырас мак над зямлёю.
Наступным разам дзецi у яго пытаюцца:
- Цi зацвiу мак?
Гаспадар адказвае:
- Зацвiу,- i, растапырыушы пальцы, iмiтуе iмi кветку маку.
Потым карагод пытаецца:
- Цi адцвiу мак?
Гаспадар паказвае рукамi, як ападаюць пялёсткi маку, i адказвае:
- Адцвiу.
Пасля песнi новае пытанне:
- Цi паспеу мак?
Калi гаспадар скажа: "Паспеу",- усе зноу спяваюць песню:
Ой, на гары мак, мак,
На далiне так, так.
Макi-макi, маковачкi,
Залатыя галовачкi.
Будзем трэсцi мак,
Будзем трэсцi так!
Ланцужок дзяцей утварае круг вакол гаспадара. Гаспадар iмкнецца выбегчы з круга i уцячы. Дзецi яго ловяць. Калi зловяць, ён павiнен выконваць заданнi, якiя яму называюць дзецi (прысесцi, паскакаць на адной назе i г.д.)
Нос, нос, нос, лоб
Задачы: развiваць хуткасць рэакцыi, увагу.
Апiсанне гульнi.
Удзельнiкi утвараюць круг, водзячы - у сярэдзiне. Ён кажа:
- Нос, нос, нос, лоб!
На першыя словы ён трымаецца за нос, а на чацвёртае ён дакранаецца да другой часткi галавы (цi цела). Удзельнiкi павiнны рабiць усё, што ён гаворыць, а не тое, што ён паказвае. Хто памылiуся, выбывае з гульнi.
Правiлы гульнi:
дзецi павiнны дакранацца да той часткi цела, якую водзячы называе.
Паляунiчы
Задачы: удасканальваць навыкi хуткага бегу; развiваць увагу, назiральнасць, смеласць, сумленнасць.
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы выбiраюць Паляунiчага i дзвух-трох сабак. Усе астатнiя - зайцы.
Зайцы хаваюцца за кустамi, у ямах цiiншых месцах. Выходзiць Паляунiчы i крычыць:
- Бах! Бах!
Сабакi бягуць ва усе бакi, знаходзяць зайцоу i выганяюць iх на адкрытае месца. Кожнага зайца Паляунiчы павiнен сустрэць словамi: "Бах! Бах!"- iнакш яны схаваюцца, iiх трэба будзе шукаць зноу. Знойдзеныя зайцы выходзяць з гульнi.
Пераможцамi лiчуцца тыя, якiх сабакi на працягу 5 хвiлiн не знайшлi.
Правiлы гульнi:
дзецi-сабакi павiнны шукаць дзяцей-зайцоу толькi пасля слоу Паляунiчага: "Бах! Бах!"
Рэдзька
Апiсанне гульнi.
З лiку тых, кто гуляе, выбiраюцца Ясь i гаспадар. Усе другiя удзельнiкi гульнi - рэдзькi. Ясь адыходзiць у бок. Гаспадар гпворыць:
- Садзiцеся, рэдзькi, на зямлю адна за адной, адна за адной!
Рэдзькi робяць так, як загадау iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:
Мы на градцы сядзiм
Ды на сонейка глядзiм!
Свяцi, свяцi, сонейка,
Каб нам было цёпленька.
У гэты час гаспадар пахаджвае перад градкай.
Раптам здалёк чуецца:
Еду, еду, еду,
Нiяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка.
Хуценька паеду,
Каб паспець к абеду.
Скажаушы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу. Гаспадар пытаецца:
- Хто там?
- Ясь!
- Што табе трэба?
- Скiнууся з печы, набiу сабе плечы.
Охаю, уздыхаю, рэдзькi жадаю.
Гаспадар кажа:
- Вырвi сабе рэдзьку, толькi не рвi карэньчык!
Ясь падыходзiць да градкi, спрабуе вырваць рэдзьку, якая сядзiць апошняй. А рэдзькi на градцы моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца з Яся:
Ножкi у Яся таненькiя,
Ручкi у Яся слабенькiя!
Нарэшце Ясь паднатужыуся, злаучыуся i вырвау адну рэдзьку. Пачау Ясь з градкi другую рэдзьку цягнуць. Тут ён заве на дапамогу першую рэдзьку:
- Iдзi, рэдзька, на дапамогу!
Пачынаюць яны разам цягнуць. Кожная рэдзька, якую яны вырвалi, дапамагае рваць наступную. Так пракцягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.
Схавай рукi
Задачы: развiваць спрыт, хуткасць рэакцыi; выхоуваць смеласць.
Апiсанне гульнi.
Па лiчылцы выбiраюць водзячага.
Удзельнiкi бяруць доугую вяроуку, звязваюць яе канцы i становяцца у круг, трымаючыся рукамi за вяроуку. Водзячы - у цэнтры круга. Яго задача: хутка стукнуць каго-небудзь з дзяцей па руках. Кожны з удзельнiкау iмкнецца зауважыць намер водзячага i прыняць свае рукi з вяроукi.
Правiлы гульнi:
водзячы павiнен увесь час рабiць падманныя рухi, каб дзецi не здагадалiся, у якiм напрамку ён будзе бегчы па кругу.
Чараунiк
Апiсанне гульнi.
Дзецi выбiраюць чараунiка. Ён садзiцца i чакае дзяцей, якiя, адышоушы у бок, дамауляюцца, щто будуць рабiць. Напрыклад, збiраць ягады, купацца у рацэ, садзiць лён, працаваць на агародзе.
Потым яны iдуць да чараунiка i гавораць:
Добры дзень, чараунiк!
- Добры дзень, мiлыя дзеткi! Дзе вы былi?
- У лесе!
I пачынаюць паказваць тое, яны дамовiлiся рабiць. Дзецi паказваюць, а чараунiк павiнен адгадаць, чым яны займаюцца. Калi адгадае, малыя ад яго уцякаюць, а ён iх ловiць. Каго зловiць, той становiцца чараунiком.
Правiлы гульнi:
рухi усiх дзяцей павiнны быць падобнымi; чараунiк мае права лавiць iх толькi на адзначанным месцы.
Мiхасiк
Задачы: практыкаваць ва уменнi узгадняць рухi з характарам мелодыi; развiваць спрыт, хуткасць, вынослiвасць.
Апiсанне гульнi.
Па кругу ставiцца 6-7 пар абутку - гэта "лапцi"; 7-8 удзельнiкау становяцца вакол "лапцей". Дзецi гавораць:
Ты, Мiхасiк, не зявай!
Хутка лапцi абувай!
Гучыць бел. нар. мелодыя. Дзецi, выконваючы танцавальныя рухi, перамяшчаюцца па кругу. Па сiгналу (змаукае музыка) кожны стараецц хутка надзець "лапцi". Дзiця, якое засталося без абутку, выбывае з гульнi.
Правiлы гульнi:
пры кожным пауторы гульнi адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не астанецца адзiн удзельнiк.
Качка
Задачы: удасканальваць навыкi лоулi мяча, пападання iм у рухомую цэль; развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт, вынослiвасць.
Апiсанне гульнi.
Дзецi чэрцяць круг дыяметрам 15-20 м, у якiстановiцца водзячы - паляунiчы. Ён кiдае "качку" (тэнiсны мячык) угору i называе iмя аднаго з iгракоу. Названы павiнен злавiць "качку", тады ён стане паляунiчым. Калi гэта яму не удаецца зрабiць, з таго месца, дзе спынiлася "качка", ён павiнен трапiць у аднаго з iгракоу, якiя перамяшчаюцца па кругу. Толькi тады ён становiцца паляунiчым. Iгрок, у якога трапiлi мячом, выбывае з гульнi. Але калi той, хто кiдае, прамахнецца, з гульнi выбывае ён сам. Пераможцам лiчыцца той, хто застанецца у гульнi апошнiм.
Правiлы гульнi:
калi мячык выкацiцца за межы круга, iгрок, якому ён быу адрасаваны, можа зрабiць з месца прыпынку мячыка два крокi у любым напрамку.
Палатно
Задачы: практыкаваць ва уменнi хадзiць па спiралi, узгадняючы свае рухi з рухамi дзяцей, якiя iдуць побач; развiваць каардынацыю рухау.
Апiсанне гульнi.
Дзецi, узяушыся за рукi, утвараюць шарэнгу - гэта палатно. Першы у шарэнзе называецца "маткай".
Недалёка ад дзяцей стаiць кравец. Матка стаiць нерухома i паказвае дзецям, каб завiвалiся вакол яе. Калi усе зауюцца, Кравец забiрае апошняга з ланцуга.
Пасля гэтага усе развiваюцца, а матка пачынае лiчыць, называючы кожнага пачаргова: першае палатно, другое палатно … Не далiчыушы апошняга палатна, Яна пытаецца:
- Дзе ж яшчэ адно палатно?
Ёй адказваюць:
- На нiткi пайшло!
Такiм чынам гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму усiх дзяцей, акрамя маткi. Пасля гэтага матка iдзе шукаць палатно, а калi знойдзе яго, загадвае крауцу пералавiць дзяцей яе палатна. Дзецi разбягаюцца, а кравец iх ловiць.
Правiлы гульнi:
стоячы у шарэнзе, пры закручваннiiраскручваннi вакол маткi трэба моцна трымаць адзiн аднаго за рукi; дзiця-кравец павiнен непрыкметна забраць дзiця-палатно i схаваць яго.
Рэшата
Задачы: развiваць хуткасць, дакладнасць рухау; выхоуваць смеласць, сумленнасць.
Апiсанне гульнi.
Дзецi становяцца у калону. Дзiця,якое стаiць спераду, бярэ у рукi палку, а усе астатнiя трымаюць адзiн аднаго рукамi за пояс.
Адзiн з дзяцей - водзячы - не становiцца у рад. Ён бярэ хустачку, скручвае яе у трубачку i на адным яе канцы завязвае невялiкi вузельчык. Зрабiушы такiм чынам лёгенькi скрутачак, ён павiнен стукнуць iм па плячах апошняга iграка. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага у радзе, бярэ у яго палку i становiцца перад iм - хаваецца за палкай. Калi гэта iграку зрабiць удаецца, водзячы падбягае да дзiцяцi, якое стала апошнiм, iiмкнецца ударыць яго.
Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iграку, якi у пачатку гульнi стаяу спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iграку, i гульня працягваецца.
Правiлы гульнi:
калiiгрок не паспее схавацца за палкай i атрымлiвае скрутачкам па плячах, ён павiнен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.
Свiнка
Задачы: практыкаваць у забiваннi мяча у цэль; развiваць спрыт, хуткасць рэакцыi, дакладнасць рухау.
Апiсанне гульнi.
Выбiраецца водзячы. У цэнтры нарысаваннага круга выкопваецца яма-хлеу, побач з якой кладзецца мяч - свiнка. Дзецi становяцца за лiнiю круга i прыгаворваюць:
Куба - куба - кубака,
Гонiм свiнку да хляука!
Паслягэтых слоу водзячы палкай цi нагой адкiдвае свiнку як мага далей убок. Усе бягуць да свiнкi, перакiдваюць яе нагамii спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкiдвае свiнку з круга. Калi дзецям удаецца закiнуць свiнку у хлеу, выбiраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.
Правiлы гульнi:
дзецi не павiнны кранаць мяч рукамi; водзячы не мае права выходзiць за межы круга.
Спрытны верабей
Задачы: практыкаваць у лоулi з ухiленнем, уменнi хутка арыентавацца у наваколлi; развiваць спрыт.
Апiсанне гульнi.
На зямлi рысуюць круг дыяметрам 2 м; у сярэдзiну яго ставяць флажок. На адлегласцi 10-15 м ад круга дзецi строяцца у шарэнгу. Па лiчылцы:
Скакау верабей па сцяне.
Зламау ножку - цяжка мне!
Вераб'iха скача
Ды па ножцы плача.
Верабей, верабей,
Не дзяубi канапель:
Нi маiх, нi сваiх,
Нi суседзяу маiх!
Адгукнiся, верабей,
Вылятай у круг хутчэй! -
выбiраецца верабей. Дзецi разбягаюцца па пляцоуцы, а верабей ловiць iх. Каго зловiць, той дапамагае яму лавiць астатнiх. Тыя, каго ловяць, могуць адпачыць, калi схаваюцца у круг, але затрымлiвацца там доуга нельга. Гульня заканчваецца, калi усе дзецi будуць злоулены.
Правiлы гульнi:
заставацца у крузе можна не больш, чым адну хвiлiну; калi дзецi выбегуць з круга, нельга тут жа вяртацца назад.