Беларуская старонка

Беларускiя сайты для дзяцей

Паважаныя бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню  дзяцей беларускай мове.

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by/


"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by


Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

https://kazki.unicef.by


Казкi беларускiя

http://kazki.by

Дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай

Рэалізацыя задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі па развіццю маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту
развернуть

                Шануйце мову родную!
                Багатую і мілагучную!
                Родная мова
                У марах, у песнях, у снах.
                Мае ў ёй кожнае слова
                Свой колер, і смак, і пах.

                                  А. Грачанікаў

 Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага.

На заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі на беларускай мове.

Нягледзячы на  вялікую ўвагу да развіцця беларускага маўлення, навучанне дзяцей беларускай мове ў дзіцячым садку мае свае асаблівасці.

Маўленчае развіцце дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая.

  Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

У сувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.

   Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай , так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі.

Выхавальнікі павінны імкнуцца да таго, каб маўленне дашкольнікаў вызначалася не толькі сваёй правільнасцю, але і выразнасцю.Пачынаючы работу па навучанню выхаванцаў беларускай мове, нам, педагогам, неабходна перш за ўсё самім добра валодаць роднай мовай.

У сувязі з гэтым, мова педагога павінна быць адной з асноўных крынiц развiцця мовы дашкольнiка, узорам для моўнага выказвання дзяцей.

У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

  • заняткi па развіццю беларускага маўлення;
  • развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
  • самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;

Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):

  • беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
  • беларускімі народнымі казкамі;
  • творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
  • беларускімі народнымі гульнямі.

Згодна праграме, агульная стратэгія пабудовы працэсу навучання дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў паэтапным развіцці беларускага маўлення дзяцей, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці ўжо ў першай малодшай групе.

Гэта робіцца з мэтай развіцця ў дзяцей першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, вершы, забаўлянкі, калыханкі, песенькі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Перыяд ранняга дзяцінства традыцыйна лічыцца самым спрыяльным для авалодання мовай (як роднай, так і другой) у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасцю да засваення мовы, актыўнай памяццю, лёгкасцю станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці.

Ранняе засваенне беларускай мовы дае станоўчыя вынікі толькi пры строгім захаванні прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін —адна мова», што адзін і той жа педагог павінен выкарыстоўваць ў зносінах з дзіцём і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымліваецца адной з іх на занятках, у гульнях і ў асобныя дні. Формы i метады работы па развiццю беларускага маўлення педагогi павінны выкарыстоўваць узалежнасцi ад узросту дзяцей.

Пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу павінны ўдзяляць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (фарміраваць першапачатковыя навыкі разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія рэплікі, завучваць і ўзнаўляць кароткія паэтычныя творы), што паслужыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя.

У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі адзін раз на тыдні праводзяць  заняткі па развіццю беларускага маўлення.

Пры арганізацыі работы з выхаванцамі сярэдняга ўзросту ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту, пераказ).

У дзяцей сярэдняга, старэйшага дашкольнага ўзросту, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўседы цвердае вымаўленне гукаў {ч}, {щ}{р} і г.д.). Рэалізацыі гэтай задачы садзейнічае правядзенне “чыстых” заняткаў па гукавой культуры маўлення.

Навучанне на кожным этапе павінна ажыццяўляцца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.

Мэтай заняткаў з дзецьмі гэтых груп з’яўляецца фарміраване ў дзяцей слоўніка, граматычнага ладу маўлення, гукавой культуры і звязнага маўлення (дыялагічнага і маналагічнага) як сродка зносін, ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю. На гэтых занятках  выхавальнікі павінны актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя  гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі. Вучыць слухаць і разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні па змесце вершаў, карцін і апісанні цацак. Садзейнічаць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні (пры пераказе казак, складанні апавяданняў з асабістага вопыту).

Азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, што ў вялікай меры садзейнічае станаўленню беларускага маўлення дашкольнікаў, расшырае іх пазнавальны інтарэс.

Асаблiвую ўвагу ў рабоце са старэйшымі дашкольнікамі педагогі павінны надаваць настольным, дыдактычным, развіваючым гульням, якія:

  • садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю;
  • развіваюць звязнае маўленне, граматычны лад мовы, актывізуюць  слоўнік;
  • вучаць дзяцей устанаўліваць і разумець сувязi паміж назвамi прадметаў, іх прыкметамi і функцыянальнымі магчымасцямі;
  • садзейнічаюць развіццю ўвагі, мыслення, кемлівасці.

Рэалізацыю задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай, неабходна ажыццяўляць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.

Для дзяцей, якія жывуць у рускамоўным бытавым асяроддзі, менавіта гульні з іх разнастайнымі сітуацыямі, сімвалічнымі дзеяннямі ствараюць асаблівую патрэбу ў беларускай мове.

Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.

Матэрыялам для вывучэння фанетыкі, лексікі, граматыкі беларускай мовы могуць служыць маленькія вершаваныя формы, фальклорныя паэтычныя творы.

Па форме яны яскравыя, дасціпныя, забаўныя, падабаюцца дзецям, лёгка запамінаюцца, актыўна ўжываюцца ў гульнях. Гарантуюць станоўчую матывацыю засваення беларускай мовы, садзейнічаюць павышэнню дзіцячай самаацэнкі.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы выхавальнiкi павінны абсталяваць куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест фармiруецца ўзалежнасцi ад узросту дзяцей. Таксама ў кожнай групе павінны быць створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай трэба анкетаваць бацькоў, праводзіць кансультацыі, бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы, гутаркі, прыцягваць іх да ўдзелу ў народных святах. Знаёміць бацькоў з псіхолага-педагагічнымі асновамі засваення дашкольнікамі роднай мовы, са зместам праграмы развіцця беларускага маўлення дзяцей. Забяспечваць іх неабходнымі даступнымі метадычнымі матэрыяламі для навучання дзяцей беларускай мове ў сям’і.

Але, згадзіцеся, што фарміраванне беларускага маўлення дзяцей, яго якасць у вялікай меры залежыць усёж ад выхавальніка, які сам любіць мову і ўмее на ёй размаўляць. Вы павінны садзейнічаць таму, каб розныя віды дзейнасці з дашкольнікамі садзейнічалі іх далучэнню да роднага слова, выхаванню патрэбы выкарыстоўваць беларускую мову ў розных абставінах жыцця. Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Паважаныя калегі! Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

свернуть

Пачынаем размаўляць на беларускай мове!

На нашай неабсяжнай планеце Зямля ёсць маленькі куточак, мілы сэрдцу кожнага беларуса. Гэта родная краіна-Беларусь. Спрадвеку беларусы клапаціліся аб сваім родным краі і ганарыліся ім.Пра гэта сведчаць тыя скарбы народнай мудрасці, што захаваліся да сенняшняга часу.
развернуть

Нашы продкі спакон вякоў пакланяліся сілам прыроды, у той жа час яны адчувалі сябе яе неад'емнай часткай. У любові да прыроднага асяроддзя і пазітыўным стаўленні да яго беларусы выхоўвалі сваіх дзяцей.

Таямніцы прыроды маленькае дзіця спасцігала з дапамогай вуснага паэтычнага слова.

Прыказкі і прымаўкі -адны з самых старажытных жанраў, якія на працягу многіх стагоддзяў акумулявалі ў сабе найбольш характэрныя уяўленні людзей ад з'явах прыроды.

Прапануем Вам азнаеміцца з некаторымі  выразамі народнай мудрасці.

Прыказкі і прымаўкі пра прадметы і з'явы нежывой прыроды

Зямелька-маці наша: і поіць , і корміць, і адзявае нас.

Вада агню не таварыш.

З малых крыніц вялікая рака нараджаецца.

Месяц свеціць,  ды не грэе

Сонца нізка-вечар блізка.

Не ўсякая хмара дождж дае.

Дождж намачыў, а сонейка высушыць.

Каб не было снегу, не было б і следу.

Прыказкі і прымаўкі пра прыкметы розных пор года

Вясной лісток, увосень сучок.

Няма ў сакавіку вады-няма ў красавіку травы.

Красавік цяпло нясе.

Мокра ў маі, будуць пышныя караваі.

Што летам народзіцца, тое зімою спатрэбіцца.

Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.

Жнівень жне і косіць-на сталах багацця досыць.

Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.

Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.

У лістападзе гола ў садзе.

Паляцелі снегіры- будзе снежна на двары.

З Каляд сонца паварочвае на лета.

Багата снегу- багата хлеба.

Студзень зямлю студзіць.

У лютым востры мароз, кароткая зіма.

Завіруха і мяцелі ў лютым наляцелі.

Прыказкі і прымаўкі пра расліны

Лес і вада-   родныя брат і сястра.

Дзе дубы, там і грыбы.

Што ўлесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца.

Высокае дрэва здалёку відаць.

Вялікага дуба з малым карэннем не бывае.

Прыказкі і прымаўкі пра жывел

Не ўсе тое рыба, што ўвадзе плавае.

Мурашка невялікая, а горы капае.

Пакармі птушак зімою, яны адплацяць вясною.

Ластаўка дзень пачынае,  а салавей канчае.

Прыказкі і прымаўкі пра чалавека 

Першую ягадку ў роцік, каб не балеў жывоцік.

Чалавека вочы водзяць.

Пастаў вушкі на макушку-пачуеш.

Як ем, то глух і нем.

Дзе баліць, туды і хукаеш.

Прыказкі і прымаўкі пра хлеб

Жывем, ды хлеб жуем.

Хто ў неба глядзіць, той без хлеба сядзіць.

Хто працаваць рады, той будзе хлебам багаты.

На панскім полі хлеба не заробіш.

Пусты колас галаву высока паднімае.

Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.

Хлеб у хаце гаспадар.

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць.

За Радзіму сваю будзь героем у баю.

Мінск – сталіца – усяму свету святліца.

На Радзіму сонца свеціць бясконца.

Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

Ад душы працуеш –  Радзіму шануеш.

На родным полі расце лепшая доля.

Той патрыёт, хто змагаецца за народ.

Бацькоў любі, старых паважай, здароўе беражы, Радзіме верна служы.

свернуть

Роля бацькоў у развіццці беларускага маўлення дзіцяці

Чытанне – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
развернуть

Беларуская мова – выключна выразная, самабытная. У роднай мове наш народ адлюстраваў сусвет такім, якім яго бачыў. Кожнае слова нясе ў сабе код, разумення наваколля, інфармацыю аб тым, як чалавеку ставіцца да той або іншай з’явы, разумець тую ці іншую падзею.

Беларускі народны паэт і педагог Я.Колас заклікаў “старанна навучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”, таму што “родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”.

Авалодванне роднай мовай як сродкам зносін і пазнання навакольнай рэчаіснасці з’яўляецца адным з найважнейшых набыткаў дзіцяці ў дашкольным узросце. Гэты перыяд традыцыйна лічыцца самым спрыяльным для авалодвання мовай (як роднай, так і другой) у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасцю да засваення мовы, актыўнай памяццю, лёгкасцю фарміравання станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці. Вядучая роля належыць сям’і, якая пастаянна кантактуе з дзецьмі і ад якой дзеці пераймаюць, засвойваюць культуру маўлення.

 Аднак, у наш час беларускамоўнае асяродзе ў сям’і адсутнічае. Бацькі, дзеці якіх наведваюць дашкольную ўстанову, увогуле не звяртаюцца да беларускай народнай культуры. Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, на якой вучацца размаўляць з маленства, з'яўляецца руская. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску.

Таму бацькам сёння трэба ставіць перад сабой задачы, якія не толькі раскрыюць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы, а затым і вырашаць розныя маўленчыя задачы – камунікатыўныя, пазнавальныя, але і ў саміх фарміраваць жаданне размаўляць на беларускай мове.

У гэтым выпадку паўнацэннае маўленчае выхаванне ў першую чаргу абапіраецца на мастацкае слова.

Знаёмства дзяцей з беларускім фальклорам, а таксама лепшымі класічнымі творамі для маленькіх дзяцей, дазволяць увесці дзіця ў атмасферу жывога беларускага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. У працэсе слухання твораў у дзяцей назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго рытмічнасць, мілагучнасць, вобразнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.  Літаратурныя творы адкрыюць дзіцяці свет слоўнага мастацтва, дапамагаюць выхаваць цікавасць і любоў да кнігі, уменне яе слухаць і разумець, эмацыянальна адгукнуцца на ўяўляемыя падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім – адным словам, закласці аснову літаратурнага выхавання дзяцей, стаўлення іх як будучых слухачоў і чытачоў.

Важнае значэнне мае чытанне кніг з ілюстрацыямі. Адлюстраванне на малюнку можа служыць апорай для прыцягвання ўвагі, цэласнага ўспрымання зместу, узбагачэнне слоўніка яскравымі вобразамі, параўнаннямі.

Бацькам неабходна прадугледжваць праслухоўванне дзецьмі беларускіх народных калыханак, песень, забаўлянак, кароткіх вершаў, якое суправаджаецца адпаведнымі зместу дзеяннямі (закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытопванне, падскокі і т.п.), паўтарэнне гукаперайманняў, асобных слоў, выразаў.

Расказванне невялікіх па аб’ёму казак трэба суправаджаць інсцэніроўкамі, што забяспечыць іх успрыманне і разуменне, заахвоціць да паўтарэння слоў, выразаў, песень.

Шкодна нагружаць маляня складаным маўленчым матэрыялам, прымушаць паўтараць незразумелыя яму словы, завучваць складаныя па форме, зместу і аб’ёму верш, чытаць мастацкія творы, прызначаныя дзецям школьнага ўзросту.

Пасля чытання важна высветліць, што і як зразумеў дзіця. Не абавязкова гэта рабіць адразу, можна праз некаторы час пагаварыць з дзіцем пра прачытанае. Гэта прывучае дзіця аналізаваць сутнасць прачытанага, а акрамя таго, вучыць звязнаму, паслядоўнаму маўленню, замацоўвае ў слоўніку новыя словы. Бо чым дасканалей гаворка дзіцяці, тым больш паспяхова будзе яго навучанне ў школе.

Чытанне – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.

Больш чытайце дзецям, расказвайце казкі, загадывайце загадкі. Вобразная, багатая сінонімамі, эпітэтамі і апісаннямі размова ў дзяцей дашкольнага ўзросту з'ява вельмі рэдкая. Вельмі важна, каб дзіця чуў мову правільную, выразную, на прыкладзе якой фарміруецца яго ўласнае маўленне. Мастацкая літаратура дапаможа вам у развіцці маўлення дзяцей і фарміраванні ўстойлівай цікавасці і каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, жаданне авалодаць і размаўляць на ёй.

Развіццё маўлення дзіцяці, авалодванне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва – асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзроста, далучэння яго да вытокаў нацыянальнай культуры.

свернуть

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Як суверэнная дзяржава, Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы – Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн.
развернуть

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру ў 2/3 шырыні сцяга і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3.

Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.

Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў.

Пры адначасовым падняцці або ўстанаўленні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сцяга іншай дзяржавы Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь павінен быць падняты або ўстаноўлены з правага боку, а сцяг іншай дзяржавы – з левага, калі стаць тварам да іх.

Грамадзяне могуць вывешваць Дзяржаўны сцяг як унутры, так і звонку памяшканняў у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца захаванне павагі да Дзяржаўнага сцяга як сімвала дзяржавы. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, выраблены ў настольным варыянце, можа быць устаноўлены ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца арганізацыямі і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна з тым, дзе можа размяшчацца Дзяржаўны сцяг, можна азнаёміцца ў главе 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. №301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь". https://president.gov.by/be/gosudarstvo/simvolika/flag 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Ён уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".

Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках гэтых органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь. У адрозненне ад Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўны герб мае больш афіцыйнае значэнне, таму не прадугледжваецца магчымасць яго свабоднага выкарыстання грамадзянамі. У прыватнасці, забараняецца яго размяшчэнне на візітных картках асоб, якія не з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і герба адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь павінен размяшчацца з левага боку ад іншага герба, калі стаць тварам да іх. Пры адначасовым размяшчэнні няцотнай колькасці гербаў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь павінен размяшчацца ў цэнтры, а пры размяшчэнні цотнай колькасці гербаў (больш за два) – злева ад цэнтра.

Больш падрабязна з тым, дзе можа размяшчацца Дзяржаўны герб, і існуючымі абмежаваннямі можна азнаёміцца ў главе 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. №301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" https://president.gov.by/be/gosudarstvo/simvolika/gerb 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, што выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве.

Дзяржаўны гімн мае сваіх аўтараў: музыку да яго напісаў беларускі кампазітар Н. Ф. Сакалоўскі, а словы – беларускія паэты М. М. Клімковіч і У. І. Карызна.

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на  заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі.

Грамадзяне могуць выконваць (праслухоўваць) Дзяржаўны гімн у час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго.

У якасці знака выяўлення павагі да Дзяржаўнага гімна пры яго афіцыйным выкананні прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам).

Больш падрабязна з тым, у якіх выпадках выконваецца і можа выконвацца Дзяржаўны гімн, можна азнаёміцца ў главе 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. №301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь". https://president.gov.by/be/gosudarstvo/simvolika/gimn 

свернуть

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

Мастацкая літаратура і творы фальклору, прапанаваныя для чытання дзецям:
развернуть

Беларускія народныя песенкі і пацешкі твораў беларускіх пісьменнікаў

У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-Быў вожык».

Беларускія народныя казкі

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Творы беларускіх паэтаў

Т. Кляшторная “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас ”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала “Лістапад”; Я. Журба “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля “Мае забавы”; М. Хведаровіч “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак “Завіруха”; Э. Агняцвет “Маме”; А. Бадак “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў “Сон”; Л. Рашкоўскі “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка “Коцікі”; В. Лукша “Вясёлка”.

 

Літаратура:

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. - Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2022. – 479 с

свернуть

Беларускія народныя гульні, як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры

Консультация для родителей «Беларускія народныя гульні як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры».
развернуть

Мова продкаў нашых i нашчадкаў,
Шэпт дубравы i пчалiны звон,
Нам цябе ласкава i ашчадна
Спазнаваць ажно да сконцу дзён.

Развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмi беларускай мовай. Менавiта ў гэты прамежак яго жыцця ў дзiцяцi фаруецца цiкавасць, патрэба да ведаў, якiя адпавядаюць яго прыродным iндывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы.

Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы садзейнічаем не толькi яе абагашчэнню, але i развiццю пазнавальных iiнтэлектуальных магчымасцейiх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыццi - гэта тое, што з раннiх год закладзена ў сэрца. I, менавiта, родная мова з'яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасцi.

Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных вiдах народнай творчасцi: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах,святах, адзеннi, творах выяўленчага i дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькi сваей прыгажосцю, мастацкiм афармленнем, але заўседы маюць выхаваўчае значэнне.

Пра важнасць далучэння дзіцяці да культуры свайго народа напісана нямала. Зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. У кожнага народа свае казкі, песні, танцы, гульні і ўсе яны перадаюць з пакалення ў пакаленне асноўныя маральныя каштоўнасці: дабро, сумленне, гонар, дружбу, узаемадапамогу, працавітасць. Такім чынам, далучэнне дзяцей да народнай культуры пачынаецца з дзяцінства, дзе закладваюцца асноўныя паняцці і прыклады паводзін.

Для дашкольных устаноў распрацавана вучэбная праграма, у якой ёсць раздзел «Развіццё маўлення і маўленчых зносін», дзе праходзіць далучэнне дзяцей да роднай мовы, дзякуючы чаму ў дзяцей дашкольнага ўзросту фармуюцца ўяўленні аб старажытнай беларускай культуры, яе вытоках. На занятках яны знаёмяцца з вырабамі народнага мастацтва, з традыцыйнымі святамі, гульнямі, песнямі, пацешкамі, казкамі, загадкамі і, вядома ж, з народнымі гульнямі.

Народныя гульні - гэта яркі выраз народа, які ў іх грае, адлюстраванне этнасу ў цэлым і гісторыі яго развіцця. Разам з тым, на гульні можна паглядзець, і з пункту гледжання педагогікі і псіхалогіі, як сродкі адукацыі і выхавання. У дадатку да ўсяго гэта і выдатны спосаб умацаваць свой дух, сваё цела, развіць працэсы мышлення, эмацыйны складнік нашага жыцця. Рухомая гульня - гэта крыніца радасных эмоцый, яна выклікае ў дзяцей пачуццё задавальнення, прывучае даўзгодненых дзеянняў. Народныя рухомыя гульні з'яўляюцца традыцыйным сродкам педагогікі. Сюжэты гульняў спрыяюць актыўнаму руху дзяцей. У гульнях ярка адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх побыт, нацыянальныя асновы, кемлівасць, знаходлівасць, смеласць. Народныя гульні ў спалучэнні з іншымі выхаваўчымі сродкамі ўяўляюць сабой аснову пачатковага этапу фарміравання гарманічна развітай, актыўнай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную аснову і фізічную дасканаласць.

 

Падахвочваючы дзяцей да рухомай актыўнасці на прагулцы, у гульнях, мы працягваем ўмацоўваць і ахоўваць здароўе дзяцей. З дапамогай рухомых гульняў ствараць у дзяцей радасны настрой і прывіваць любоў да роднага краю, да свайго горада, сяла, да сваіх традыцый і звычаяў.Не адно народнае свята не абыходзіцца без спартыўных спаборніцтваў, эстафет, рухомых гульняў. Яны нясуць у сабе культуру зносін, вучаць быць пільнымі, добрымі, захоўваць мясцовыя традыцыі і звычаі. Пасродкам народных рухомых гульняў магчыма развіваць у дзяцей цікавасць да культурнай спадчыны свайго народа, выхоўваць паважлівае стаўленне да ўсяго, што створана рукамі папярэдніх пакаленняў. Падчас правядзення народных рухомых гульняў фармуецца правільная пастава, уменне выконваць рух свядома, прыгожа, хутка, спрытна. Пашыраюцца прадстаўленні дзяцей пра родную краіну, пра народныя святы, фармуецца цікавасць да падзей у краіне, выхоўваецца любоў да Радзімы, да роднага краю.

Кожны чалавек павiнен ведаць сваю родную мову, павiнен умець спяваць свае народныя песнi, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкавалiся святы ў нашым краi, любiць свае родныя мясцiны, сваю Радзiму - Беларусь.

Бацькі могуць данесцi да свайго дзіцяці часцiнку тых ведаў аб родным краi, аб гiсторыi беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях.     

Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымi і разумнымi, дапытлiвымi i ўважлiвымi да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзiцяцi ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлi чалавекам. 

Шануйце мову родную! Багатую і мілагучную.

свернуть

Первые чувства патриотизма

Первые чувства патриотизма. Доступны ли они в дошкольном возрасте?
развернуть

 Можно сказать, что детям дошкольного возраста доступны чувства любви к своей семье, родному краю, селу, родной природе. Это и есть начало патриотизма, который рождается в познании, а формируется в процессе повседневного целенаправленного воспитания.

Сегодня воспитание будущего гражданина, патриота своей страны, становится очень актуальным и особенно трудным, требует большого такта и терпения, так как в молодых семьях вопросы воспитания патриотизма, гражданственности не считаются важными, и зачастую вызывают лишь недоумение.

Патриотическое воспитание ребенка – это основа формирования будущего гражданина. Чтобы достигнуть определенного результата, необходимо находить нетрадиционные методы воздействия на ребенка, на его эмоциональную и нравственную сферы. Причем такие методы которые, не казались бы ребенку скучными, чрезмерно назидательными, а естественно и гармонично наполняли его мировоззрение нравственным содержанием, раскрывали бы новые, ранее неизвестные или непонятные ребенку стороны окружающей действительности.

Уже в дошкольном возрасте ребенок должен знать, в какой стране он живет, чем она отличается от других стран, воспитывать чувство гордости за свою страну. Приучать детей бережно относиться к тому, что создано бабушками, дедушками, мамами и папами. Поддерживать чистоту и порядок в общественных местах, участвовать в создании красоты и порядка в своем дворе, подъезде, на улице, в парках, в детском саду.

Существуют разнообразные формы воспитания у детей патриотических чувств. Это беседы о Родине, о родном городе, о природе родного края, о знаменитых людях, чтение детских книг на патриотические темы и детский фольклор региона в котором он живет, соответствующий подбор песен и стихов для разучивания и, конечно, личный пример родителей.

Через изучение истории и традиций предков, воспитывается гордость и уважение к родной земле. Важная роль здесь принадлежит сказкам, которые передаются от поколения к поколению и учат добру, дружбе, взаимопомощи и трудолюбию. Самобытный народный фольклор – прекрасный материал, формирующий любовь к Родине и патриотическое развитие детей. Также стоит познакомить их с культурой, обычаями и традициями других народов, сформировать к ним дружелюбное отношение.

Детям свойственны неустойчивость внимания, утомляемость и кратковременность интересов. Поэтому патриотическое воспитание детей дошкольного возраста предполагает неоднократное обращение к определённым темам, для формирования к ним стойкого интереса. Для раскрытия той или иной темы лучше всего использовать процесс игры. Например, детям очень интересно будет играть в «путешествия», во время которых они смогут узнать что – то новое о малой или большой Родине, других странах.

Дети обладают наглядно – образным мышлением, поэтому для лучшего усвоения новой информации стоит воспользоваться иллюстрациями, художественной литературой и всевозможными наглядными предметами. Так посещение музеев с родителями откроет перед  детьми новые возможности для изучения истории и быта родной земли.

Одно из проявлений патриотизма – любовь к природе. Она определяется бережным отношением к ней, выражается в элементарной заботе о  животных, в доступном труде по выращиванию растений. Большое значение имеют прогулки в лес, на реку, в поле. Они дают возможность познакомить детей с некоторыми правилами бережного отношения к природе. При ознакомлении с природой родной страны акцент делается на ее красоту и разнообразие, на ее особенности. Яркие впечатления о родной природе, об истории  родного  края,  полученные  в  детстве,  нередко  остаются  в памяти человека на всю жизнь и формируют у ребенка такие черты характера, которые помогут ему стать патриотом и гражданином своей страны.

Не менее важным условием нравственно-патриотического воспитания детей является тесная взаимосвязь с родителями. Прикосновение к истории своей семьи вызывает у ребенка сильные эмоции, заставляет сопереживать, внимательно относиться к памяти прошлого, к своим историческим корням. Взаимодействие с родителями по данному вопросу способствует бережному отношению к традициям, сохранению вертикальных семейных связей.

                                                                                                                                       Рекомендации для родителей:

  • Воспитание маленького патриота начинается с самого близкого для него - родного дома, улицы, где он живет, детского сада.
  • Обращайте внимание ребенка на красоту родного города.
  • Во время прогулки расскажите, что находится на вашей улице, поговорите о значении каждого объекта.
  • Дайте представление о работе общественных учреждений: почты, магазина, библиотеки и т. д. Понаблюдайте за работой сотрудников этих учреждений, отметьте ценность их труда.
  • Вместе с ребенком принимайте участие в труде по благоустройству и озеленению своего двора.
  • Расширяйте собственный кругозор
  • Учите ребенка правильно оценивать свои поступки и поступки других людей.
  • Читайте ему книги о родине, ее героях, о традициях, культуре своего народа
  • Поощряйте ребенка за стремление поддерживать порядок, примерное поведение в общественных местах.
свернуть